
Вярхоўны суд ліквідаваў яшчэ дзве партыі. Гэтым разам не апазіцыйныя — Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды.
Як паведамляе ТАСС, рашэнне аб ліквідацыі Рэспубліканскай партыі Вярхоўны суд прыняў 8 жніўня, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 9 жніўня. Першая праіснавала больш за 29 гадоў, другая — больш за 26 гадоў.