
«Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі мне ці іншым палітвязням альбо хаця б у душы перажывалі за нас. Гуртам шмат што лягчэй», — напісаў Марціновіч.
Ён паабяцаў адпісаць ці адзваніцца кожнаму, ад каго атрымліваў вестачкі.
«Персанальна для мяне важна, што я вяртаюся на свабоду з чыстым сумленнем. Мне не сорамна глядзець у вочы людзям, і гэта ўжо нямала», — прызнаўся Ягор Марціновіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня 2021 года. Яму і ягонаму калегу Андрэю Скурко прысудзілі 2,5 года зняволення. Пакаранне яны адбывалі ў розных калоніях: Марціновіч — у бабруйскай, Скурко — у магілёўскай. Пакаранне яны адбылі цалкам. Пр вызваленне Андрэя Скурко ягоная жонка паведаміла яшчэ 18 жніўня. І вось прыйшла доборая вестка і ад Ягора.









