Выйшаў на волю журналіст Андрэй Скурко 

Андрэй Скурко з сям'ёй.

Скурко цалкам адбыў прысуджаныя яму два з паловай гады зняволення і сёння вызваліўся з магілёўскай калоніі.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка Паўліна.

Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса — нанясенне маёмаснага ўрону без прыкмет крадзяжу, і асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

 

ИсточникНВ-онлайн