Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў апазіцыйную Партыю БНФ, паведамілі Sputnik у Мінюсце.
Гэта як мінімум пяты іск Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, які на гэты час разгледжаны Вярхоўным судом.
Партыя БНФ – адна з найстарэйшых апазіцыйных партый у Беларусі. Яна была заснавана ў 1993 годзе Зянонам Пазняком, які з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя пражывае за межамі краіны. З верасня 2017 па красавік 2022 года кіраваў Партыяй БНФ Рыгор Кастусёў, які быў прызнаны вінаватым па справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.
Заўтра, 15 жніўня, будзе разгледжаны іск Мінюста аб ліквідацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).