
Скурко цалкам адбыў прысуджаныя яму два з паловай гады зняволення і сёння вызваліўся з магілёўскай калоніі.
Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка Паўліна.
Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса — нанясенне маёмаснага ўрону без прыкмет крадзяжу, і асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.