
Пастановы ўрада Літвы пра закрыццё дадатковых памежных пунктаў з Беларуссю найбліжэйшым часам не будзе. Але планы зрабіць гэта пры павелічэнні пагроз захоўваюцца. Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.
«Найбліжэйшым часам сапраўды не будзе рашэнняў аб закрыцці нейкіх дадатковых пастоў, але ёсць вельмі лагічны план, які ўстанаўлівае, што колькасць пастоў, праз якія можна перасекчы літоўска-беларускую мяжу, можа быць скарочана, з чаго пачынаць і дзе заканчваць. І да поўнага закрыцця, якое ўжо будзе адбывацца па ўзгадненні з іншымі краінамі», — сказала кіраўніца літоўскага ўрада.
Нагадаем, што Літва ўжо закрыла два з шасці пунктаў пропуску з Беларуссю.