
У Касцюковіцкім раёне ў балоцістай мясцовасці патануў мужчына. Пра гэта паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленні МНС.
Аб выяўленні патанулага стала вядома 5 верасня ў 23.37. Цела было знойдзена ў балоцістай мясцовасці каля вёскі Зоеўка.
Мужчыну 1973 года нараджэння з вады дасталі ратавальнікі. Высветлілася, што загінулы быў беспрацоўным.








