Сына Анатоля Лябедзькі пачнуць судзіць 21 жніўня

Арцём Лябедзька з дачкой. Фота з адкрытых крыніц.

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў раскладзе працы судоў на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Згодна яму, справа Арцёма Лябедзькі будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе. Адзінаму сыну вядомага беларускага палітыка інкрымінаваны артыкул 361-2 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Арцёма Лябедзьку затрымалі напрыканцы сакавіка, двойчы прызначалі адміністратыўны арышт па 15 сутак, а потым стал вядома і пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Арцём мае малую дачку. Наколькі вядома, публічнай палітыкай ён не займаўся.

ИсточникНВ-онлайн