
Бразільскі партал навінаў UOL са спасылкай на праект выніковага дакумента саміту заявіў, што новымі ўдзельнікамі БРІКС стануць яшчэ пяць дзяржаў, паведамляюць РИА Новости.
Згодна распаўсюджанай інфармаыі, у канчатковы спіс краін увайшлі Егіпет, Саудаўская Аравія, Аргенціна, Іран і ААЭ.
Паводле звестак партала, спіс можа папоўніць яшчэ адна афрыканская краіна. Рашэнне можа быць прынята для захавання геаграфічнага балансу.
Саміт БРІКС праходзіць у Ёханэсбургу з 22 па 24 жніўня. Асноўныя ўдзельнікі — лідары краін, якія ўваходзяць у арганізацыю, — Індыі, Бразіліі, Расіі, Кітая, Паўднёва-Афрканская рэспубліка. Арганізацыю яшчэ называюць «антыамерыканскім саюзам».
Беларусь таксама падала заяўку на ўступленне.