Ратавальнікі ў Мінску выявілі пралітую ртуць

Інфармацыя аб выяўленні пралітай ртуці па вуліцы Петруся Броўкі паступіла ратавальнікам днём 18 жніўня.

Работнікі МНС сабралі 200 г ртуці, правялі дэмеркурызацыйныя работы. Ніхто не пацярпеў, удакладнілі ў ведамстве.

Рэчыва канфіскавана для далейшай утылізацыі.

ИсточникНВ-онлайн