Ілюстрацыйнае фота.

У Партызанскае РУУС сталіцы па дапамогу звярнуўся 47-гадовы мінчанін. Мужчына паведаміў, што каля месяца таму перадаў свайму знаёмаму машыну для рамонту.

Аднак пазней яму стала вядома, што майстар не рамантаваў іншамарку. Больш за тое, як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, выкарыстаў яе ў асабістых мэтах, у тым ліку для ўдзелу ў аўтамабільных гонках.

Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку, падчас якой інфармацыя пацвердзілася. Падазраваны быў затрыманы, ён прызнаў віну.

Аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане быў канфіскаваны і ўжо вернуты ўладальніку. Распачата крымінальная справа за ўгон.