Прадстаўнікоў Польшчы запрасілі на вайсковыя вучэнні ў Беларусь

Фота з адкрытых крыніцц.
Віктар Хрэнін. Фота з адкрытых крыніц.

Польшча пакуль не адказала на запрашэнне накіраваць у Беларусь назіральнікаў на вучэнні АДКБ. Пра гэта заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша БелТА.

«Мы накіравалі запрашэнне. Адказу пакуль няма. Вучэнні афіцыйна пачынаюцца 1 верасня. Паглядзім, на якім этапе. Яшчэ ёсць час да 6 верасня — завяршальнага этапу вучэнняў. Калі ласка, чакаем у госці, каб паказаць сваю адкрытасць», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што вучэнні пройдуць на некалькіх палігонах на тэрыторыі Беларусі. Асноўны кантынгент — ад беларускіх Узброеных сіл, а вайскоўцаў з іншых краін не шмат. Самі ж вучэнні больш носяць штабны характар і праводзяцца выключна на планавай аснове. «Іх можна паглядзець на 10 гадоў наперад», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

«Усё задэкларавана, паказана — колькі ўдзельнікаў, на якіх палігонах праходзяць гэтыя вучэнні. Мы вучым сваіх вайскоўцаў, рыхтуем сваё войска рэагаваць на магчымую рызыку і выклікі», — заявіў міністр.

ИсточникНВ-онлайн