Патэнцыйна небяспечны астэроід ляціць у бок Зямлі

Па дадзеных сайта Цэнтра вывучэння калязямных аб’ектаў NASA, у сераду побач з зямлёй праляціць патэнцыйна небяспечны астэроід, паведамляе РИА Новости.

Дыяметр нябеснага цела — прыкладна 960 м, а хуткасць — 14,25 км у секунду.

Чакаецца, што астэроід праляціць на адлегласці каля 6 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі. Патэнцыйна небяспечнымі лічацца аб’екты, якія перасякаюць арбіту Зямлі на адлегласці менш за 7,5 млн км.

Навукоўцы адзначаюць, што хвалявацца няма пра што, паколькі верагоднасць сутыкнення вельмі малая.

ИсточникНВ-онлайн