Нунцый Ёзіч падчас сустрэчы з Папам Францішкам у верасні 2022 года. Архіўнае фота: Vatican Media

8 верасня адбылася сустрэча Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч.

Нунцый гэта пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Ватыкан падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны.