Домой Политика

Паўднёвая Асеція хоча ўступіць у Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі

Цхінвал.

Паўднёвая Асеція нацэлена на ўступленне ў Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, менавіта таму для яе так важна прызнанне рэспублікі Мінскам, заявіў дзяржсаветнік прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Вячаслаў Габозаў агенцтву РІА Навіны.

Ён падкрэсліў, што для іх уступленне ў Саюзную дзяржаву – адзін з прыярытэтаў.

«Таму мы гаворым аб важнасці прызнання нас Беларуссю, гэта адкрые дарогу ў Саюзную дзяржаву і новыя гарызонты для рэспублікі», — падкрэсліў Габозаў.

Пры гэтым ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка рана ці позна зразумее выгаду для Беларусі ў прызнанні суверэнітэту Цхінвала.

Пытанне аб міжнародна-прававым статусе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з’яўляецца спрэчным. На дадзены момант незалежнасць гэтых дзяржаўных утварэнняў прызналі Расія, Венесуэла, Нікарагуа, Науру, Сірыя, а таксама непрызнаныя і часткова непрызнаныя дзяржавы, сярод якіх Нагорны Карабах і Прыднястроўе. Акрамя таго, Паўднёвая Асеція і Абхазія прызналі незалежнасць адна адной. Аднак па міжнародных нормах, гэтыя ўтварэнні лічацца тэрыторыяй Грузіі.

Апошнім часам было шмат чутак пра тое, что Паўднёвая Асеція можа ўвайсці ў склад Расіі. Прынамсі, такі сцэнар неаднаразова агучвалі расійскія эксперты. Так што ініцыятыву па ўступленні ў Саюзную дзяржаву можна разглядаць і як спробу пазбегнуць паглынання Расіяй.

 

Exit mobile version