
Праграма «Контуры» была ў эфіры тэлеканала АНТ больш за 20 гадоў.
У паведамленні тэлеканала «Контуры» назвалі праграмай-доўгажыхаром «са знакам якасці».
«Але заўсёды надыходзіць момант, калі старое-добрае павінна даць пачатак новаму і яшчэ больш цікаваму», – заявілі ў прэс-службе АНТ. Якая праграма прыйдзе наўзамен, не паведамляецца.
«Контуры» выходзілі ў эфіры АНТ з 2002 года. За гэты час у праекце змянілася немала вядучых.