
Камітэт дзяржаўнага кантролю з 14 па 16 жніўня правядзе гарачую лінію па пытаннях зместу і якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для пачатковых класаў, базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.
На кароткі нумар 191 будуць прымацца паведамленні аб даступнасці або складанасці выкладзенага ў падручніку матэрыялу для самастойнага яго засваення і разумення вучнямі, аб дастатковасці заданняў у падручніках для практычнага засваення школьнікамі тэмы прадмета, аб тым, па якіх прадметах падручнікі не цікавыя.
КДК гатовы выслухаць думкі беларусаў аб тым, ці матывуе сучасны падручнік да самастойнага вывучэння прадмета і пошуку дадатковай інфармацыі, а таксама ці патрабуюцца да яго дадатковыя вучэбна-метадычныя кампаненты.
Паведамленні на кароткі нумар 191 будуць прымацца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.