
Моцны вецер і праліўныя дажджы абрушыліся на Іспанію і Італію, выклікаўшы маштабныя паводкі.
Стыхія бушавала 27 жніўня на Іспанскім востраве Маёрка. Гарады Пальма і Кальвія аказаліся часткова затопленымі. Рух аўто быў абмежаваны, многія дарогі заблакаваныя з-за паваленых дрэў. На Балеарскіх астравах, у Каталоніі і Валенсіі быў абвешчаны аранжавы ўзровень трывогі, а ў горадзе Барселона зафіксаваны новы рэкорд колькасці ападкаў.
У Італіі лютуе цыклон «Попея». У Ламбардыі 26 жніўня ўраганны вецер вырываў з каранямі дрэвы і пашкоджваў дахі. На наступны дзень непагадзь прыйшла ў рэгіён Лігурыя. Большую частку панядзелка ў Лігурыі будзе дзейнічаць рэжым павышанай гатоўнасці.
Паводле прагнозаў, у бліжэйшыя дні навальніцы распаўсюдзяцца спачатку на паўночны ўсход Італіі і Таскану, а затым і на астатнюю тэрыторыю краіны.