МНС просіць паставіцца з разуменнем

Одной АЭС недостаточно?

У Астравецкім раёне 23 жніўня пройдуць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай да вучэнняў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі насельніцтва ў рамках спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ «Скала-2023», паведамілі ў прэс-службе МНС.

У сувязі з гэтым плануецца перамяшчэнне спецтэхнікі МНС і МУС, асабовага складу ў спецыяльнай экіпіроўцы, таксама будзе задзейнічана сістэма апавяшчэння.

«Просім з разуменнем паставіцца да правядзення гэтых мерапрыемстваў!», — заклікалі ў прэс-службе МНС.

Раней стала вядома, што з 1 па 6 верасня на беларускай тэрыторыі адбудзецца спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ «Скала-2023».

Гэта мерапрыемства павінна павысіць узгодненасць сумесных дзеянняў пры рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, якія маюць комплексны характар. У вучэннях прымуць удзел каманды з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

На тэрыторыі БелАЭС у Астравецкім раёне 4 верасня будуць адпрацоўвацца пытанні ўстаранення наступстваў запраектнай аварыі на станцыі.

На наступны дзень запланавана правядзенне актыўнай фазы вучэння на базе філіяла «Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у вёсцы Светлая Рошча ў Барысаўскім раёне.

Выратавальныя падраздзяленні прадэманструюць свае навыкі пры ажыццяўленні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ. Будуць задзейнічаны падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.

ИсточникНВ-онлайн