
У чэрвені 2023 года беларуская сталіца зноў заняла першае месца ў краіне па ўзроўні сярэдняй зарплаты.
У красавіку і маі 2023 года Мінск па ўзроўні намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы саступаў Астравецкаму раёну (Гродзенская вобласць), у якім размешчана Беларуская АЭС.
Сярэдні заробак у беларускай сталіцы ў красавіку і маі складаў 2430,3 рубля і 2500,4 рубля адпаведна, у Астравецкім раёне – 2505,1 і 2750,7 рубля.
У чэрвені сітуацыя змянілася. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Мінска склала 2598 рублёў, у Астравецкім раёне — 2341,2 рубля.
Такім чынам, Мінск абагнаў паўночны раён Гродзеншчыны па ўзроўні сярэдняй зарплаты і зноў узначаліў зарплатны рэйтынг нашай краіны.