
Міністэрства па падатках і зборах папярэдзіла аб новым відзе махлярства: грамадзяне і юрыдычныя асобы атрымліваюць званкі нібыта ад супрацоўнікаў падатковых інспекцый, якія цікавяцца пашпартнымі і іншымі персанальнымі дадзенымі.
У сувязі з гэтым МПЗ інфармуе, што падаткавікі такія звесткі не ўдакладняюць і не запытваюць у грамадзян іх пашпартныя дадзеныя.
Ведамства раіць асабліва не давяраць званкам з мэсэнджараў і ні пад якім выглядам не паведамляць персанальныя дадзеныя пра сябе незнаёмцам.
Папярэджанне аб махлярстве МПЗ размясціла ў афіцыйным тэлеграм-канале.