Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці

Кіеў.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскі народ з Днём незалежнасці. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

«Многія пакаленні беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі жылі ў згодзе і павазе. Спакон веку нашы продкі гандлявалі, стваралі сем’і і выхоўвалі дзяцей, разам мужна змагаліся з фашызмам, адбудоўвалі агульную дзяржаву ў першыя пасляваенныя пяцігодкі, — гаворыцца ў віншаванні. — І па сённяшні дзень нас аб’ядноўваюць такія рысы характару, як працавітасць, стараннасць, паважлівае стаўленне да старэйшых і сваіх традыцый, самабытнай культуры».

«Атрымаўшы незалежнасць больш за тры дзесяцігоддзі таму, абедзве краіны выбралі самастойныя шляхі свайго развіцця, будаўніцтва будучыні, дзеля якога мы павінны стварыць бяспечныя магчымасці для годнага суіснавання ўсяго рэгіёну. Мы павінны выкарыстоўваць каштоўнасць нашага суседства дзеля спынення канфрантацыі. Беларускі бок гатовы зрабіць для гэтага ўсё неабходнае і нават больш. Веру ў тое, што нам гэта па сілах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Украіны, каб у вельмі хуткім часе на іх зямлі зацараваў бясцэнны і такі патрэбны ўсім людзям добрай волі мір.

Нагадаем, што да пачатку так званай расійскай спецыяльнай ваенная аперацыі ва Украіне Аляксандр Лукашэнка быў у суседзяў адным з самых папулярных палітыкаў, а беларусаў ва Украіне лічылі сапраўднымі братамі. Але пасля 24 лютага 2022 года сітуацыя змянілася…

ИсточникНВ-онлайн