Лукашэнка адказаў на патрабаванне аб вывадзе «вагнераўцаў» з Беларусі

"Музыканты" -- неафіцыйная назва ПВК "Вагнер".

Аляксандр Лукашэнка сёння назваў неабгрунтаванымі патрабаванні кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі аб вывадзе ПВК «Вагнер» з Беларусі. Адпаведную заяву ён зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае БелТА.

«Яны ўжо патрабуюць неадкладнага вываду іх з Беларусі. Пры гэтым самі павялічваюць ваенныя бюджэты, сцягваюць да нашых межаў буйныя воінскія фарміраванні. Адказ просты: ні ў Польшчы, ні ў Літве, ні ў іншых краінах Балтыі не павінна быць ніводнага замежнага ваеннаслужачага. Тады можна і нам прад’яўляць прэтэнзіі з нагоды прысутнасці тут ваеннаслужачых з іншых краін. А пакуль гэта — неабгрунтаваныя і дурныя патрабаванні (нават не просьбы і прапановы, а патрабаванні)», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

ИсточникНВ-онлайн