Колькі школьнікаў у Беларусі вучацца па-беларуску?

Каля 10% школьнікаў у Беларусі вучацца на беларускай мове, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праграмы «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».

А вось беларускамоўных школ, па яго словах, — 40%.

«Напэўна, хтосьці скажа, што вельмі вялікая лічба і штосьці тут не так, — сказаў Іванец. — Так, калі казаць пра колькасць дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40% школ — гэта каля 10%. Чаму? Таму што гэта пераважна вясковыя школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучанне на беларускай мове».

Таксама Іванец згадаў, што сёння прыкладна кожны пяты выпускнік школаў абірае пры здачы экзамена па дзяржаўнай мове беларускую.

«Мы мяркуем, што гэта даволі добрая лічба, якая ўсяляе аптымізм. Але гэта не гаворыць пра тое, што мы не павінны надаваць асаблівую ўвагу вывучэнню нашай культуры і нашай мовы», — сказаў міністр.

 

ИсточникНВ-онлайн