Колькі беларускіх школ засталіся не гатовымі да 1 верасня?

Фота з адкрытых крыніц.

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў, што на 1 верасня ў Беларусі не былі ўведзены ў эксплуатацыю 18 з 2865 школ. У іх працягваецца капітальны рамонт.

«Былі прапановы пайсці на кампраміс і здаць як ёсць, потым паволі дарабіць. Але на такое мы пайсці не маглі. У 18 школах працягваецца капітальны рамонт, які будзе завершаны да канца бягучага года. Ва ўсіх школах усім навучэнцам арганізаваны бяспечныя ўмовы, каб навучальны працэс праходзіў бесперапынна», – адзначыў Галоўчанка.

Нагадаем, што кіраўнік урада быў адкліканы з адпачынку з-за праблем з падрыхтоўкай да навучальнага года.

 

ИсточникНВ-онлайн