Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у верасні прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у верасні прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка прыме грамадзян 12 верасня ў Магілёўскім райвыканкаме.

27 верасня запланаваны прыём грамадзян міністрам па надзвычайных сітуацыях Вадзімам Сіняўскім у Маладзечанскім райвыканкаме, міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком у Шаркаўшчынскім райвыканкаме.

Пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган 28 верасня ў Чэрвеньскім райвыканкаме, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў — 29 верасня ў Віцебскім гарвыканкаме.

ИсточникНВ-онлайн