Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў В’етнаме 45 сутак без візы

Уступіла ў сілу пастанова ўрада В’етнама аб некаторых зменах візавага рэжыму ў краіне.

Зараз грамадзяне Японіі, Паўднёвай Карэі, Расіі, Беларусі і яшчэ 9-ці еўрапейскіх дзяржаў могуць знаходзіцца на тэрыторыі В’етнама бесперапынна:

да 45 сутак без візы (раней было 15);

да 90 сутак з электроннай візай EV, якую можна шматкроць падаўжаць (раней было 30).

Пачаткам адліку дазволенага тэрміну знаходжання ў В’етнаме лічыцца штамп, атрыманы пры ўездзе ў дзяржаву.

 

ИсточникНВ-онлайн