
Не так даўно яна атрымала адпаведную адукацыю і сертыфікат.
“Гадоў пяць таму адзін чалавек выказаў меркаванне, што ў маім узросце занадта позна ісці ў фітнес-трэнеры, — распавядала Юлія ў сацсетках пра сваё жыццё. — Крыўды на яго няма і быць не можа, але тая думка моцна засела ў галаве. Куды мне, старажытнай, лезці ў асяроддзе юнацкага запалу!
Апошнія тры гады не толькі перакруцілі жыццё, але і зрабілі сапраўдны капрамонт у галаве.
Днямі атрымала дыплом. То бок, сертыфікат, канешне. Але для мяне нешта больш значнае, чым проста «корачка»…”
Сёння Юлія Шпілеўская вядзе ўрокі пілатэсу.
“Калі хобі стала прафесіяй. А захапляць не перастала Займаюся сама і займаю ўсіх, хто жадае”, — гаворыць прафесійная актрыса і фітнэс-трэнер.