
Такія дадзеныя агучыла Таццяна Карбановіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення раслінаводства — начальнік упраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Мінсельгасхарча, піша БелТА.
Па яе словах, найбольшыя плошчы пад пасадку бульбы выдзелены ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. На іх долю прыпадае 50%. Аднак не толькі гэтыя рэгіёны маюць бульбяныя рэсурсы: свой ураджай збіраюць у кожнай з абласцей.
—Аналіз апошніх пяці гадоў паказвае, што вытворчасць бульбы на душу насельніцтва павялічылася з 360 кг да 530 кг, — адзначае прадстаўнік Мінсельгасхарча. — А спажыванне засталося на ўзроўні 160-165 кг на душу насельніцтва.