Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае аб тэхработах ноччу 18 жніўня

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 18 жніўня з 00.00 да 1.30 і з 4.30 да 6.00 будзе праводзіць планавыя тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе.

У названыя прамежкі часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак, якія ажыццяўляюць аплату тавараў або паслуг пры дапамозе сеткі інтэрнэт, а таксама перапынкі ў рабоце сэрвісу «Белкарт Pay».

ИсточникНВ-онлайн