
У Беларусі з 1 верасня павысяць тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, лісты, бандэролі вагой да 20 г павысяцца на 8 капеек для фізічных асоб і на 6 капеек для юрыдычных асоб, ІП. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы ліста, бандэролі — на 1 капейку для фізічных асоб і на 0,83 капейкі для юрыдычных асоб, ІП.