Ці магчыма абскардзіць адмову прызначэння льготнай пенсіі, калі патрэбныя дакументы не захаваліся?

Высвятляецца, што можна.

Суд Наваполацка вынес вердыкт па справе мужчыны, які звярнуўся з просьбай аб прызначэнні пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі ў якасці трактарыста-машыніста, занятага ў вытворчасці сельгаспрадукцыі 20 гадоў.

Як паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда, у красавіку гэтага года суд Наваполацка разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе заяўніка на рашэнне камісіі па прызначэнні пенсіі Наваполацкага гарвыканкама. Мужчына расказаў, што з 1986 па 2004 год працаваў у калгасе «Зара» Полацкага раёна (з 2003 года — СВК «Мацюшы») у якасці трактарыста-машыніста, а з 2004 па 2005 год — у СВК «Мацюшы».

Першапачаткова заяўнік звярнуўся ў камісію па прызначэнні пенсіі Наваполацкага гарвыканкама з просьбай прызначыць пенсію па ўзросце з асаблівымі ўмовамі працы, але яму было адмоўлена. Ён абскардзіў гэтае рашэнне, але Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама рашэнне Наваполацкага гарвыканкама прызнаў законным і абгрунтаваным. Адмова была патлумачана няправільным унясеннем у працоўную кніжку звестак пра пасаду за перыяд працы ў калгасе «Зара», у сувязі з чым немагчыма пацвердзіць стаж працы ў якасці трактарыста-машыніста за асобныя перыяды працы. Паводле паведамлення архіва Полацка пратаколы агульных сходаў і пасяджэнняў праўлення калгаса не захаваліся. А СВК «Мацюшы» спыніла сваю дзейнасць у 2018 годзе.

Аднак падчас разгляду справы ў судзе было ўстаноўлена, што заяўнік працаваў трактарыстам-машыністам з 1985 па 2005 год, быў заняты ў вытворчасці прадукцыі, кіраваў трактарамі, камбайнамі, меў кваліфікацыю трактарыста-машыніста 3-га класа, неаднаразова заахвочваўся калгасам у выглядзе прэмій і многае іншае. Заяўнік двойчы звяртаўся ў камісію для прызначэння гэтай пенсіі, але яму было адмоўлена ў сувязі з адсутнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць неабходны спецыяльны стаж, устаноўлены заканадаўствам, — не менш за 20 гадоў (пры гэтым не менш за 10 гадоў у перыяд да 1 студзеня 2009 года). Суд таксама ўстанавіў, што на падставе распараджэння Мінсельгасхарча заяўніку не быў унесены запіс у працоўную кніжку аб перайменаванні прафесіі.

Рашэннем суда Наваполацка скарга заяўніка прызнаная абгрунтаванай. На ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наваполацкага гарвыканкама ўскладзены абавязак прызначыць заяўніку пенсію па ўзросце з асаблівымі ўмовамі працы. Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і ўступіла ў законную сілу.

ИсточникНВ-онлайн