
Улады Польшчы маюць намер размясціць на мяжы з Беларуссю 10 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак, піша ТАСС.
«На мяжы будзе каля 10 тысяч салдат — 4 тысячы будуць непасрэдна падтрымліваць пагранічную ахову, 6 тысяч будзе ў рэгіёне», — паведаміў кіраўнік абароннага ведамства.
Ён таксама адзначыў, што на сённяшні дзень агульная колькасць Узброеных сіл Польшчы складае 170 тысяч вайскоўцаў.
Раней камендант пагранічнай аховы Польшчы Томаш Прага звярнуўся да Мінабароны з просьбай дадаткова адправіць на польска-беларускую мяжу яшчэ адну тысячу вайскоўцаў. Улады Польшчы, рэагуючы на просьбу, вырашылі, што на мяжу дадаткова будзе адпраўлена не адна, а дзве тысячы салдат.
Згодна афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант на мяжы з Беларуссю ўжо налічваецца каля 2 тысяч польскіх вайскоўцаў.