Зноў патаннеюць дызель і бензін

У аўторак, 9 мая, бензін і дызель зноў патаннеюць на 1 капейку. Пра гэта аіфцыйна паведаміў “Белнафтахім”.

У паведамленні сказана, што ў Беларусі з 9 мая зменяцца кошты аўтамабільнае паліва на АЗС. Адзначаецца, што бензін АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 2,26 рубля. Кошт бензіну АІ-98-К5-Еўра складзе 2,58 рубля.

Што тычыцца бензіну АІ-95-К5-Еўра, то яго кошт з 9 мая складзе 2,36 рубля. А дызель на АЗС будзе каштаваць 2,36 рубля.