Знялі кватэру на суткі, у ёй і загінулі

Як паведамляе Следчы камітэт, два чалавекі загінулі ў Бабруйску ад атручвання чадным газам.

Па дадзеных следства, 7 мая ў райцэнтры на суткі знялі кватэру 25-гадовы мужчына і 55-гадовая жанчына.

Знаёмы арэндадаўцы, які прыехаў на наступны дзень у кватэру, знайшоў кватэранаймальнікаў без прыкмет жыцця. Пры гэтым на кухні працавала газавая пліта.

Як распавялі ў ведамстве, пара пакінула на ноч уключанымі тры фаеркі пліты — для падтрымання тэмпературы ў памяшканні. Дзверы і вокны былі зачыненыя.

Папярэдняя прычынай смерці — атручванне чадным газам. Бабруйскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку па факце здарэння.

У СК нагадалі пра неабходнасць кантролю за працай абагравальных прыбораў у памяшканнях, раяць не пакідаць электрапрыборы, якія працуюць, на ноч, а таксама ўключаныя газавыя пліты без нагляду.