Жанчына ўпершыню прызнана лепшым ляснічым Беларусі

Таццяна Мяшчанава. Фота з адкрытых крыніц.
Таццяна Мяшчанава. Фота з адкрытых крыніц.

Мінлясгас падвёў вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства.

Лепшым ляснічым краіны за 2022 год прызнана Таццяна Мяшчанава. Яна працуе ў Раманавіцкім лясніцтве Гомельскага вопытнага лясгаса.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства, жанчына ўпершыню стала найлепшым ляснічым.

Хтосьці скажа: ляснічы – не жаночая прафесія. Жыццё пацвярджае іншае: 14 са 179 лясніцтваў Гомельскай вобласці ўзначальваюць менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Таццяна Мяшчанава працуе ў лясной гаспадарцы з 2001 года, а ўзначальвае Раманаўскае лясніцтва з 2007 года.