Паводле слоў кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Ровеншчыны Віталя Коваля,  на мяжы з Беларуссю ўзведзены моцныя абарончыя збудаванні.

«На поўначы актыўна будуем інжынерныя і фартыфікацыйныя збудаванні. Супрацьтанкавыя равы. Усе 229 сумесных кіламетраў з Рэспублікай Беларусь ўмацоўваюцца настолькі, каб расійскія войскі не змаглі прайсці ўглыб нашага рэгіёна. Калі ўлады Беларусі дадуць магчымасць ім пачаць наступ».

Коваль дадаў, што поўнач Ровенскай вобласці – гэта суцэльныя лясы і балоты.

«Толькі вар’ят адважыцца палезці ў гэты, як мы называем, «Палескі кацёл». Поўнач Ровеншчыны ператворыцца ў крывавыя балоты, калі Расія адкрые яшчэ адзін фронт з боку Беларусі», – выказаўся ён.

 

ДАРЭЧЫ

Якія могуць быць правакацыі Украіны, калі яна на мяжы са свайго боку ўзводзіць абаронныя збудаванні?

Вось дык рэбус: украінцы актыўна ўзводзяць на мяжы з Беларуссю абаронныя збудаванні, а Павел Муравейка, першы намеснік сакратара Савета бяспекі РБ заяўляе ў эфіры тэлеканала СТБ:

– Да любых правакацыйных дзеянняў з боку Украіны мы гатовы. Так, сапраўды, на нашых паўднёвых граніцах цяпер не вельмі спакойна. Але, як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы захоўваем вытрымку і цярплівасць, трымаем порах сухім, маем неабходны камплект сіл і сродкаў, якія адрэагуюць на любыя праявы агрэсіўнасці або тэрарыстычнай пагрозы на нашай тэрыторыі.

Публікацыя з № 4 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.