
Працэс доўжыцца ў Мінскім гарадскім судзе амаль чатыры месяцы.
Нагадаем, што журналіста “Комсомольской правды” в Белоруссии” затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў Маскве.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Сваю віну журналіст не прызнае.
Пракурор запрасіў для журналіста 3 гады зняволення.
Прысуд будзе агучаны 23 сакавіка.
Ігар СТАСЕВІЧ.