
Дзейнічаць новы паказчык будзе з 1 мая па 31 ліпеня.
У сярэднім на душу насельніцтва памер БПМ павялічыцца на 3,1% да 352,13 рубля (у мінулы раз павышэнне склала ўсяго 0,5%).
Але толькі ў працэнтах павышэнне выглядае значным. Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах бюджэт пражытачнага мінімуму зменіцца наступным чынам:
– працаздольнае насельніцтва – 389,53 рубля (+ 12,39 рубля);
– пенсіянеры – 265,96 рубля (+9,26 рубля);
– дзеці да трох гадоў – 224,26 рубля (+6,86 рубля);
– дзеці ад трох да шасці гадоў – 308,56 рубля (+8,53 рубля);
– дзеці ад шасці да васемнаццаці гадоў – 378,15 рубля (+12,39 рубля).
Нагадаем, што ад памеру бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць некаторыя сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзіцячыя дапамогі, павышэнне да пенсій, «узроставыя» даплаты і надбаўкі пенсіянерам, дапамогі па доглядзе за інвалідамі I групы або пажылымі людзьмі, а таксама сацыяльныя пенсіі.
Ганна ШЫНКАРЫК.