
Нагадаем, што яшчэ напрыканцы мінулага года кіраўнік краіны падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, а пастановай Савета міністраў і рашэннямі мясцовых улад вызначаны фіксаваныя тарыфы на гэты год. У чарговы раз “камуналка” падаражэе 1 чэрвеня.
Як паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, па-ранейшаму будзе дзейнічаць прынцып абмежавання росту тарыфаў.
“Плацеж па тыповай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 квадратных метраў з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінен перавысіць 5 долараў у эквіваленце (каля 15 рублёў. – Аўт.)”, – заявіў Аляксей Багданаў.
Нагадаем, што са студзеня паднялі ўсе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя ацяплення. З чэрвеня беларусы будуць плаціць больш за газ, цеплавую электраэнергію і электрычнасць. Гэта плюс 9,53 і 4,39 рубля, калі зыходзіць з разліку за двухпакаёвую кватэру, у якой прапісаны тры чалавекі.