Домой Главное

Вярхоўны суд ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю

Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП).

АГП была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, перарэгістраваная 30 ліпеня 1999 года. Гэта была партыя лібералаў, у склад заснавальнікаў якой уваходзілі і былыя чыноўнікі-рэфарматары.

Гэта ўжо як мінімум шосты пазоў Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, які гэтым разам разгледжаны Вярхоўным судом. Нагадаем, што ўчора Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ, якая працавала ў Беларусі амаль 30 гадоў.

Нагадаем, што да перарэгістрацыі ў Беларусі было пятнаццаць партый. Зараз зарэгістраваны толькі чатыры. Перарэгістрацыю прайшлі камуністы, ліберал-дэмакраты, а таксама Партыя працы і справядлівасці. Таксама ўтворана новая партыя — «Белая Русь».

 

Exit mobile version