Валерый Варанецкі, Яўген Прэйгерман і Аляксандр Швец заплацяць вялікі штраф?

Валерый Варанецкі. Фота з сацсетак.
Валерый Варанецкі. Фота з сацсетак.

Мінскі гарадскі суд выклікаў грамадзян, якія паручыліся за зняволеных журналістак Алену Талкачову і Вольгу Лойка, пасля чаго ім была зменена мера стрымання.

Лойка і Талкачова былі вызваленыя з-пад варты ў 2022 годзе, але на суд не з’явіліся. Як высветлілася, яны змаглі выехаць за мяжу і таму былі абвешчаны ў вышук.

“Трое іншых абвінавачаных, якія раней уцяклі ад суда і не з’явіліся ў судовае пасяджэнне, аб’яўлены судом у вышук», — цытавала belta.by пракурор аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Таццяну Гракун.

Паведамлялася, што Лойка і Талкачова абвінавачваюцца ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры, наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, а таксама публічных закліках да захопу дзяржу на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, з выкарыстаннем СМІ. Ткачэнка інкрымінавана дапамога ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры, актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

У такіх выпадках пакаранне чакае паручыцеляў.

Згодна закону, гэта  – да 500 базавых велічынь штрафа – 18 500 беларускіх рублёў.

Паведамляецца, што паручыцелямі Алены Талкачовай выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Валерый Варанецкі і палітолаг Яўген Прайгерман, а Вольгі Лойка – кіраўнік Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Алег СНОЎ.