
Пракурор Віцебскай вобласці сваёй пастановай абмежаваў доступ да некалькіх украінскіх інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
Сярод іх такія рэсурсы, як «Главред», «Спектр», Hromadske і іншыя.
«На названых парталах размяшчалася інфармацыя экстрэмісцкага характару, якая падахвочвае грамадзян да процідзеяння дзяржаўнай уладзе Рэспублікі Беларусь у сувязі з сітуацыяй адносна ПВК «Вагнер», – растлумачылі ў Генпракуратуры.
Акрамя таго, у наглядным ведамстве адзначылі, што некаторыя з гэтых сайтаў апублікавалі недакладную інфармацыю, якая дыскрэдытуе Аляксандра Лукашэнку.
Нагадаем, што асноўныя украінскія інфармрэсурсы былі заблакаваны ў Беларусі яшчэ на пачатку ваеннай спецаперацыі Расіі ва Украіне.