Украінска-беларускую мяжу цяпер прыкрываюць баявыя часткі

Фота з адкрытых крыніц.

Як вядома, 19 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Валынь і пабываў на мяжы Украіны з Беларуссю і Польшчай. Памежнікі расказалі яму, што дзеля гатоўнасці да адбіцця магчымага ўварвання праціўніка з тэрыторыі Беларусі ідзе нарошчванне інжынерных загарод, фартыфікацыйных збудаванняў і наладжванне сістэм аддаленага відэаназірання. Зяленскі асабіста азнаёміўся з сістэмай двухузроўневых равоў на мяжы з Беларуссю.

Аднак усё гэта не азначае, што ва Украіне зараз бачаць пагрозу новага ўварвання з тэрыторыі Беларусі. Наадварот, украінскія афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што прыкметаў такога развіцця падзей пакуль не назіраецца.  Але, у адрозненне ад 2022 года, калі украінцы верылі запэўніванням беларускага кіраўніцтва, што з нашай тэрыторыі атак на Украіну ні ў якім разе быць не можа, цяпер сітуацыя іншая. Словам яны больш не вераць і на ўсялякі выпадак падрыхтаваліся.

Дарэчы, мяжу з Беларуссю цяпер прыкрываюць сапраўды баявыя часткі. Прынамсі, падчас паездкі 19 красавіка Уладзімір Зяленскі ўручаў узнагароды тым, хто яшчэ нядаўна ваяваў у Бахмуце.

Алег СНОЎ.

Украінска-беларускую мяжу цяпер прыкрываюць баявыя часткі
Фота з адкрытых крыніц.