
Украіна ўвяла санкцыі супраць 176 фізічных асоб і 200 расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў. Спісы апублікавала прэс-служба прэзідэнта Украіны. З Беларусі пад гэтыя санкцыі трапілі 16 прадпрыемстваў і адна прафсаюзная ячэйка.
«Беларуская частка спісу» наступная:
ААТ «Гомельскі радыёзавод»;
ААТ «Пеленг»;
Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр» ЛЭМТ «БелОМА»;
ААТ «Магілёўскі металургічны завод»;
ААТ «Беларускі металургічны завод — кіраўнічая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія»;
ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»;
ААТ «БелАЗ» — кіраўнічая кампанія холдынга «БелАЗ-ХОЛДЫНГ»;
ААТ «БелАЗ-Сэрвіс»;
ААТ «Старадарожскі механічны завод»;
ААТ «Кузлітмаш»;
ААТ «Кранавы завод»;
СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»;
ААТ «Гомсельмаш»;
ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»;
ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»;
першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. В. Рамана».
Санкцыі ўведзены на 10 гадоў.
Нагадаем, што ў студзені 2023 года, Украіна ўжо ўводзіла санкцыі, якія закранулі ў тым ліку «Беларуськалій», Беларускую чыгунку, ААТ «Гомельскі хімічны завод», «Белгазпрамбанк» і іншых.
Асобным рашэннем ва Украіне забаранілі публічныя закупкі ў грамадзян РФ і Беларусі. Гаворка ідзе аб забароне закупак тавараў, работ і паслуг у расіян і беларусаў на перыяд дзеяння ваеннага становішча ва Украіне і на працягу 90 дзён з дня яго спынення.