У “Вялікім камені” будуць вырабляць камп’ютары

Фото из открытых источников.

У беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы рэзідэнт. Беларуская кампанія «ІРБІ» ў рамках імпартазамяшчальнага праекта будзе вырабляць там камп’ютары і камплектуючыя.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра манаблокі, міні-камп’ютары для офісаў і аб прамысловых камп’ютарах, а таксама камплектуючых для камп’ютарнай тэхнікі.

ТАА «ІРБІ» арыентуецца на ўнутраны рынак Беларусі і экспарт у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.

На сёння ў СЭЗ «Вялікі камень» зарэгістравана 107 рэзідэнтаў з 15 краін.

Алена НОВІКАВА.