
Для Літвы гэта першае міжнароднае мерапрыемства такога ўзроўню, у якім возьмуць удзел лідары, кіраўнікі дыпламатыі, міністры абароны і іншыя высокапастаўленыя асобы з больш чым 40 дзяржаў.
Паведаляецца, што ў сталіцу Літвы павінны прыбыць больш за тры тысячы членаў замежных дэлегацый, каля дзвюх тысяч прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і міжнародных медыя.
На парадку дня лідараў Альянсу — пытанні калектыўнай абароны NATO і падтрымка Украіны. Наша паўднёвая суседка спадзяецца на Віленскім саміце атрымаць выразны сігнал адносна перспектывы яе сяброўства ў NATO. Аднак некаторыя лідары заходніх краін і Альянсу адзначаюць, што, у сувязі з вайной ва Украіне, пытанне аб сяброўстве пакуль не можа абмяркоўвацца.
Галоўная інтрыга саміту — што прапануюць Украіне наўзамен сяброўства.