У Расіі прапаноўваюць перанесці сталіцу з Масквы ў Сібір

Алег Дзерыпаска. Фота з адкрытых крыніц.
Алег Дзерыпаска. Фота з адкрытых крыніц.

Пуцінскі алігарх і заснавальнік кампаніі “Русал” Алег Дзерыпаска прапанаваў перанесці расійскую сталіцу ў Сібір. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24”.

“Я не кажу пра тое, што сталіцу трэба заўтра перанесці ў Сібір, але тым не менш рана ці позна гэта прыйдзецца зрабіць”, – сказаў ён.

Бізнесмен падкрэсліў, што асноўны паток інвестыцый у будучыні будзе ісці ў Расію менавіта з Азіі, а ў Сібірскім рэгіёне можна будзе «на месцы» вырашаць пытанні, якія звязаны з яго эканамічным развіццём.

“Здаецца, гэта ўтопія, але навошта нам сталіца ў Маскве, калі ўсе інтарэсы ў нас у Азіі? І іншы час падлёту ракет, і ўсё астатняе будзе па-іншаму глядзецца, калі сталіца Расіі будзе знаходзіцца ў Новасібірску ці Краснаярску, – лічыць Алег Дзерыпаска.

Ну і сапраўды так, калі Расія робіць разварот ад заходняга цывілізаванага свету, то сталіца павінна быць недзе бліжэй да былой Залатой Арды.

Лілія ВАЎЧЭЦКАЯ.