У Польшчы працягваюцца затрыманні па справе аб кантрабандзе з Беларусі найбуйнейшай у гісторыі партыі цыгарэт

Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі і Памежнай аховы затрымалі яшчэ 11 удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы, адказных, у тым ліку, за найбуйнейшую ў гісторыі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў Польшчу.

Акцыя праводзілася ў правінцыях Падляшша, Мазавецкае і Любельскае. Следства кантралюе Падляшскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры.

У маі 2021 года было выяўлена амаль 2,5 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт на суму амаль 37 мільёнаў злотых. Гіганцкая кантрабанда знаходзілася ў трох кантэйнерах.

Як паведамляецца, затрыманыя (10 грамадзян Польшчы і 1 беларус) з’яўляюцца  саўдзельнікамі структур арганізаванай злачыннай групы, якая займалася кантрабандай цыгарэт з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. У іх ролю ўваходзіла стварэнне прадпрыемстваў, куды пастаўляліся цыгарэты, транспарціроўка нелегальных тытунёвых вырабаў і ўтойванне кантрабандных цыгарэт сярод легальных тавараў.

Затрыманым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групеі кантрабандзе.

У рамках працэсуальных дзеянняў пакуль абвінавачанне прад’яўлена 30 асобам.

У 2020-2021 гадах арганізаваная злачынная групоўка кантрабандай пераправіла з Беларусі ў Польшчу больш за 18,8 мільёна пачкаў цыгарэт, у выніку чаго дзяржказначэйства панесла страты больш чым на 437 мільёнаў злотых, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".