У Палацы мастацтва — “Манумент-23”

У Палацы мастацтва адкрываецца Рэспубліканская выстава манументальнага мастацтва “Манумент-23”.

У экспазіцыі – аўтары з адметным творчым почыркам і светабачаннем, сярод якіх Уладзімір Крываблоцкі, Каміль Камал, Сямён Дамарад, Уладзімір Кандрусевіч, Антон Шаппо, Татьяна Савік, Андрэй Кольга, Канстанцін Андруковіч, Фёдар Драгун і іншыя.

 “Прадстаўнікі секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў не толькі працягваюць лепшыя традыцыі беларускай манументальнай школы, але таксама актыўна дэманструюць сучасныя погляды на мастацтва і ўласную творчую індывідуальнасць, — распавядаюць пра выставу ў Палацы мастацтваў. — У рамках выставы “Манумент-23” сваю творчую дзейнасць прадстаўляе Мастацкі камбінат Беларускага саюза мастакоў. Мастацкі камбінат аформіў самыя знакавыя будынкі нашай краіны: Палац Рэспублікі, Палац Незалежнасці, Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі; удзельнічаў у афармленні будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь і іншых.

У экспазіцыі прадстаўлены розныя накірукі дзейнасці мастацкага камбіната, але ў асноўным – манументальныя работы, выкананыя на знакавых аб’ектах апошніх гадоў – мемарыяльны комплекс “Хатынь” і комплекс “Стары замак” (частка Гродненскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея)”.

Выстава будзе працаваць да 16 ліпеня.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".